ІХ МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ШКОЛЬНІКАЎ І СТУДЭНТАЎ «РАДЗІВІЛЫ. ЗАМАК. МУЗЕЙ»
Інфармацыйнае паведамленне
да ІХ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў і студэнтаў
«Радзівілы. Замак. Музей»
Месца правядзення: г. Нясвіж, сектар па навукова-экскурсійнай працы “Палацавы ансамбль”, канферэнц-зала.
Рэгістрацыя удзельнікаў: 30 лістапада 2019 г. з 9.00 да 10.00
Пачатак работы канферэнцыі: 30 лістапада ў 10.00.
Навуковыя напрамкі работы канферэнцыі:
- Род Радзівілаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
- Фартыфікацыйнае будаўніцтва на землях ВКЛ у ХVІ – ХVІІІ стст;
- Прадстаўнікі роду Радзівілаў, як гаспадары Нясвіжскага палаца і ардынацыі;
- Нясвіжскі замак у ваенна-палітычных падзеях ХVІ – ХХ стст.;
- Фарміраванне і лёс радзівілаўскіх калекцый, архіваў і бібліятэк;
- Адлюстраванне гісторыі палаца ў мемуарах і эпісталярнай спадчыне;
- Будаўніцтва, рэканструкцыя і рэстаўрацыя Нясвіжскага палаца;
- Нясвіж як турыстычны аб’ект: вопыт і перспектывы выкарыстання.
Праезд і харчаванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Патрабаванні да матэрыялаў
Для ўдзелу ў канферэнцыі ўдзельніку неабходна прадставіць да 26.11.2019 г. наступныя матэрыялы:- заяўку на ўдзел у канферэнцыі;
- тэкст навуковай работы да 12 ст. друкаванага тэксту (адзінарны міжрадковы інтэрвал, шрыфт Times New Roman 14 pt, расшырэнне файла – .doc, палі па перыметру – 2,5 см., абзацны адступ 1 см.). Старонкі нумаруюцца.
У тэксце павінна быць назва артыкула з выраўніваннем па цэнтры прапіснымі літарамі, праз інтэрвал з выраўніваннем па цэнтру прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (не больш 2-х), вучань якога класа (студэнт якога курса). На наступным радку з выраўніваннем па цэнтры пішацца назва вучэбнай установы, горада, краіны. На наступным радку з выраўніваннем па цэнтры пішацца прозвішча, імя, імя па бацьку навуковага кіраўніка, вучоная ступень, вучонае званне.
Назва даклада выдзяляецца паўтлустым шрыфтам, ініцыцялы і прозвішча аўтара, назва вучэбнай установы, горад і краіна – курсівам. Праз інтэрвал размяшчаецца тэкст даклада. Матэрыялы павінны ўключаць уводзіны (актуальнасць, мэту), матэрыял і метады, вынікі і іх абмеркаванне, заключэнне. У канцы даклада павінен быць змешчаны спіс літаратуры. Спасылкі на крыніцы прыводзяцца па тэксту ў квадратных дужках.
Матэрыялы канферэнцыі плануецца размясціць на сайце музея-запаведніка да пачатку работы канферэнцыі. На сайце будуць змешчаны матэрыялы, якія прайшлі рэцэнзіраванне. Матэрыялы, не адпавядаючыя вышэй пералічаным патрабаванням у афармленні і тэматыцы канферэнцыі, да разгляду не прымаюцца. Матэрыялы не рэдактуюцца і не вяртаюцца.
Спасылка для запампоўкі узораў і формы заяўкі
Тэлефоны для даведак
8-01770-51436 (працоўны),
8-029-7063777 (мабільны).
Старшы навуковы супрацоўнік Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: