ХІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)”

Інфармацыйнае паведамленне да
ХІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі
школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў
(да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)”
Месца правядзення: г. Нясвіж, Палацавы ансамбль, канферэнц-зала.
Рэгістрацыя удзельнікаў: 7 снежня 2022 г. з 9.00 да 10.00 па адрасу г. Нясвіж, Палацавы ансамбль.
Пачатак работы канферэнцыі: 7 снежня ў 10.00.
Навуковыя напрамкі работы канферэнцыі:
1. Нясвіжскі кадэцкі корпус і ваенныя школы на тэрыторыі Беларусі ў XVIII ст.
2. Радзівілы – гетманы Вялікага Княства Літоўскага.
3. Удзел Радзівілаў у войнах, канфедэрацыях, рокашах і паўстаннях.
4. Прадстаўнікі дому Радзівілаў сярод еўрапейскай ваеннай эліты.
5. Ваенныя фарміраванні князёў Радзівілаў.
6. Войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVI– XVIII стст.: прынцыпы камплектавання, удзел у баявых дзеяннях, рэформы і рэарганізацыі.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
Праезд і харчаванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.
Патрабаванні да матэрыялаў
Для ўдзелу ў канферэнцыі ўдзельніку неабходна прадставіць да 27.11.2012 г. наступныя матэрыялы:
- заяўку на ўдзел у канферэнцыі;
- тэкст навуковай работы да 12 ст. друкаванага тэксту (адзінарны міжрадковы інтэрвал, шрыфт Times New Roman 14 pt, расшырэнне файла – .doc, палі па перыметру – 2,5 см., абзацны адступ 1 см.). Старонкі нумаруюцца.
У тэксце павінна быць назва артыкула з выраўніваннем па цэнтры прапіснымі літарамі, праз інтэрвал з выраўніваннем па цэнтру прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (не больш 2-х), вучань якога класа (студэнт якога курса). На наступным радку з выраўніваннем па цэнтры пішацца назва вучэбнай установы, горада, краіны. На наступным радку з выраўніваннем па цэнтры пішацца прозвішча, імя, імя па бацьку навуковага кіраўніка, вучоная ступень, вучонае званне.
Назва даклада выдзяляецца паўтлустым шрыфтам, ініцыцялы і прозвішча аўтара, назва вучэбнай установы, горад і краіна – курсівам.
Праз інтэрвал размяшчаецца тэкст даклада. Матэрыялы павінны ўключаць уводзіны (актуальнасць, мэту), матэрыял і метады, вынікі і іх абмеркаванне, заключэнне. У канцы даклада павінен быць змешчаны спіс літаратуры. Спасылкі на крыніцы прыводзяцца па тэксту ў квадратных дужках.
Матэрыялы, не адпавядаючыя вышэй пералічаным патрабаванням у афармленні і тэматыцы канферэнцыі, да разгляду не прымаюцца. Матэрыялы не рэдактуюцца і не вяртаюцца.
Заяўкі і тэзісы паведамленняў (друкаваны або электронны) прымаюцца з паметкай ХІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў (да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)” па адрасу: 222603, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Нясвіж, вул. Ленінская, д. 19, або дасылаюцца па E-mail: viachaslau80@tut.by
Тэлефоны для даведак: 8-01770-51436 (рабочы),
8-029-7063777 (мабільны).
Вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч.
Форма заяўкі
ЗАЯЎКА
на ўдзел у ХІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі
школьнікаў і студэнтаў “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў
(да 275-годдзя заснавання Нясвіжскага кадэцкага корпуса)”
1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (аўтараў).
2. Назва вучэбнай установы.
3. Школьнік (студэнт).
4. Назва даклада.
5. Нумар і назва навуковага напрамку.
6. Навуковы кіраўнік (прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, вучонае званне).
7. Кантактны тэлефон, паштовы адрас, e-mail аўтара (аўтараў) (для рассылкі запрашэнняў на ўдзел у канферэнцыі).
8. Неабходнасць у рассяленні (ёсць, няма).
Узор афармлення матэрыялаў
ПАЛІТЫЧНАЯ І ДЫПЛАМАТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
МІКАЛАЯ РАДЗІВІЛА ЧОРНАГА
Іваноў І.І.,
Студэнт 2 курса БДУ імя Ф. Скарыны, г. Мінск
Рэспубліка Беларусь
Навуковы кіраўнік – Пятроў П.П., канд. пед. навук, дацэнт
Тэкст………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………..
Літаратура:
1. Гужалоўскі, А.А. Нараджэнне беларускага музея / А.А. Гужалоўскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. – 124 с.
2. Розанов, А. Европейская безопасность: позиция Беларуси / А. Розанов // Белорусский журнал международного права и международных отношений. – 1996. – №1. – С. 56–58.
Узор афармлення матэрыялаў у электронным выглядзе
Назва файла з тэзісамі даклада – прозвішча аўтара (аўтараў): Іваноў.doc
Назва файла з заяўкай – “заяўка” + прозвішча аўтара (аўтараў): Іваноў.docПадзяліцца ў сацыяльных сетках: