МІЖНАРОДНЫ НАВУКОВЫ СЕМІНАР «КРЫПТА КНЯЗЁЎ РАДЗІВІЛАЎ У НЯСВІЖЫ: ГІСТОРЫЯ, СУЧАСНЫ СТАН, ДАСЛЕДАВАННІ, ПЕРСПЕКТЫВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ»
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
4 кастрычніка 2019 г. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» праводзіць міжнародны навуковы семінар «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання»
Радзівілаўская крыпта з’яўляецца адным з буйнейшых сямейных некропаляў на тэрыторыі Еўропы. Яе заслужана ставяць у адзін шэраг з такімі аб’ектамі, як пахаванне іспанскіх Габсбургаў Эскарыял і венскі Капуцынергруфт. На працягу трох стагоддзяў у сутарэннях касцёла Божага Цела знаходзілі спачын прадстаўнікі дому Радзівілаў. Сёння, у сувязі з рэстаўрацыяй нясвіжскага касцёла, абудзілася цікавасць да княжацкай крыпты. Гісторыі яе фарміравання, сучаснаму стану, падагульненню вынікаў папярэдніх даследаванняў і перспектывам выкарыстання, як музейна-турытычнага аб’екта прысвечаны круглы стол, які пройдзе ў былым радзівілаўскім палацы.
Тэмы, якія прапануюцца для абмеркавання:
- Гісторыя ўзнікнення крыпты князёў Радзівілаў у нясвіжскім касцёле Божага Цела;
- Фунеральная культура Рэчы Паспалітай і пахавальны цырыманіял радзівілаўскага двара;
- Вывучэнне радзівілаўскай крыпты ў ХХ — пачатку ХХІ стст.: вынікі і спрэчныя пытанні;
- Еўрапейскі вопыт рэстаўрацыі і выкарыстання пахавальных аб’ектаў у музейна-турыстычнай сферы;
- Радзівілаўскія пахаванні на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай: гісторыя і сучасны стан.
Да ўдзелу ў рабоце семінара запрашаюцца гісторыкі, мастацтвазнаўцы, археолагі, рэстаўратары, антраполагі, музейныя работнікі.
Месца правядзення мерапрыемства: д палацавы ансамбль XVI—XІХ стст. у Нясвіжы.
Рабочыя мовы: беларуская, руская, польская, таксама магчымы пераклад з англійскай.
Заяўкі на ўдзел у рабоце семінара накіроўваць да 23 жніўня на электронны адрас navukanhkmz@gmail.com. У заяўцы ўказваецца імя і прозвішча ўдзельніка, месца працы, пасада, навуковая ступень і званне, поўная назва даклада і яго асноўныя тэзісы (аб’ёмам да 3000 знакаў), кантактны тэлефон.
Праграма мерапрыемства будзе складзена і даслана ўдзельнікам пасля заканчэння рэгістрацыі.
Афіцыйнае персанальнае запрашэнне дасылаецца па запыце.Адрас аргкамітэта:
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» вул. Ленінская, 19.
222603, г. Нясвіж, Мінская вобласць, Беларусь.
E-mail: navukanhkmz@gmail.com.
Каардынатар Блінец Андрэй Уладзіміравіч, старшы навуковы супрацоўнік
Тэл. 8 01770 2 42 81
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: