Замак запрашае да навагодняй ёлкі! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Замак запрашае да навагодняй ёлкі!

Замак запрашае да навагодняй ёлкі!

Як вядома, святочная навагодняя ёлка ў нясвіжскім Палацы Радзівілаў - адна з самых прыгожых і шыкоўных ў краіне. З 24 снежня 2020 па 10 студзеня 2021 года з 9.00 да 17.45 кожны ахвочы зможа зрабіць фота або прайсціся ва ўнутраным двары Палацавага ансамбля і каля ўпрыгожанай прыгажуні. Цалкам бясплатна! І , карыстаючыся выпадкам, наведаць сувенірныя крамы і кафэ «Палацавае». Для стварэння казачнай святочнай атмасферы з 16.00 на фасадзе Палаца ў цзнтральным двары і на ёлцы будзе ўключана ілюмінацыя.
У Куццю, у ноч з 24 на 25 снежня, у Навагоднюю ноч, а таксама на Каляды, у ноч з 6 на 7 студзеня, Палацавы ансамбль будуць асвячаць ліхтары на замкавых валах! Жадаем прыемных і радасных святочных шпацыраў!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: