Флаг РБ Герб РБ

18 мая - Міжнародный дзень музеяў!

18 мая - Міжнародный дзень музеяў!
Дарагія сябры, калегі!

З радасцю віншуем вас з Міжнародным днём музеяў!

Музеі ва ўсе часы былі і застаюцца захавальнікамі выдатных гісторый, найбагацейшых традыцый, культурных і прыродных каштоўнасцяў чалавецтва.
Музейныя работнікі займаюцца высакароднай справай - падтрымліваюць духоўную сувязь часоў, пераемнасць пакаленняў, захоўваюць і памнажаюць бясцэнную спадчыну мінулага, багатыя шматвяковыя традыцыі.

Сёння мы асабліва ганарымся тым, што Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" працягвае сваю высакародную місію. Мы стараемся зрабіць так, каб кожны наведвальнік, незалежна ад узросту і інтарэсаў, мог знайсці тут нешта блізкае і натхняльнае.

Жадаем музейным работнікам навуковых адкрыццяў, творчага настрою, здароўя і пазітыву! А нашым наведвальнікам - актыўнага і цікавага вольнага часу!