Дарагія сябры!

А вы ўжо вызначыліся з планамі на суботу 20 мая? Запрашаем на доўгачаканую культурную падзею вясны – “Ноч музеяў-2023”! На працягу дня вас чакае насычаная праграма:
- а 14-й 16-й гадзіне - захапляльная сустрэча з яркай эпохай беларускага барока ў рамках канцэртаў старадаўняй музыкі "Полацкі сшытак" у выкананні вакальна-аркестравага гурта вядомага ансамбля "Харошкі";
- з 19.00 да 22.00 - таямнічая «Містэрыя Нясвіжскага палаца», дзе вы гарантавана застанецеся пад уражаннем ад
- незабыўнай атмасферы містычнай экскурсіі па вячэрнім палацы;
- незвычайнага маршруту;
- гістарычных персанажаў, якія сустрэнуцца на шляху;
- выступленняў творчых калектываў з жывым выкананнем музычных твораў: знакамітага ансамбля "Харошкі", заслужанага калектыву Дзяржаўнага Камернага аркестра Рэспублікі Беларусь і ўнікальнага фартэпіяннага трыа "ТрыаТайм";
- сувеніраў на памяць ад музея-запаведніка.
З нецярпеннем чакаем вас 20 мая! Прыходзьце! Будзе цікава!
Інфармацыя па тэл.: +375 17 702 06 02, +375 29 551 80 51, +375 29 190 31 49.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: