20 мая музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае на “Ноч музеяў-2023”! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

20 мая музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае на “Ноч музеяў-2023”!

20 мая музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае на “Ноч музеяў-2023”!

Вас чакае захапляльнае загадкавае пагружэнне ў “Містэрыю Нясвіжскага палаца”! Эксклюзіўная містычная экскурсія, нечаканыя з'яўленні гістарычных персанажаў парушаць цішыню прасторы музейнай экспазіцыі. Праграма музейнай ночы захопіць вас цалкам і перанясе ў рамантычны і натхняльны свет гісторыі. На сваім шляху вы сустрэнеце цікавых асобаў, сярод якіх і гаспадары палаца. Будзьце гатовыя да таго, што ім можа спатрэбіцца ваша дапамога ... Але не будзем раскрываць усіх сакрэтаў. Скажам толькі, што вас чакаюць:

- незабыўная атмасфера містычнай экскурсіі па вячэрнім палацы;

- незвычайны маршрут;

- гістарычныя персанажы;

- сувеніры на памяць ад музея-запаведніка...

... І самае галоўнае – асаблівы настрой праграме надасць выступленне творчых калектываў з жывым выкананнем музычных твораў: знакамітага ансамбля “Харошкі”, заслужанага калектыву Дзяржаўнага Камернага аркестра Рэспублікі Беларусь і непаўторнае фартэпіяннае трыо “ТрыоТайм”.

Запрашаем адысці ад паўсядзённасці і акунуцца ў ”Містэрыю Нясвіжскага палаца”!

 

Пачатак праграмы а 19-ай гадзіне.

Кошт уваходнага білета на мерапрыемства:

                    - 24 руб. (для дарослых);

                    - 16 руб. (для школьнікаў і студэнтаў).

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: