21 лютага – Сусветны дзень экскурсавода
Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Сёння сваё прафесійнае свята адзначаюць экскурсаводы – эрудзіраваныя, нястомныя, улюбёныя ў гісторыю, культуру і мастацтва людзі.
Мы ад душы віншуем усіх, хто мае дачыненне да гэтай дзіўнай прафесіі, спецыялістаў, якія шчодра дзеляцца з гасцямі сваімі ведамі пра багатую гістарычную і культурную спадчыну, перадаюць любоў да свайго музея, горада, рэгіёна, дораць наведвальнікам яркія эмоцыі і жаданне вярнуцца зноў.
Жадаем вам сіл і натхнення для новых экскурсій і праграм, зацікаўленых і ветлівых слухачоў, самарэалізацыі і творчага росту!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: