21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Ён быў заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і кожны год адзначаецца ў гэты дзень.
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка…
Кажнай драбнічкай ты варта пашаны,
кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
вечнае так, як народнае сэрца.
Уладзімір Дубоўка.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: