22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата
22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень мы ўспамінаем усіх тых, хто прыняў на сябе ашаламляльны ўдар ворага і змог стрымаць яго, наколькі хапіла сіл, хто прыняў смерць у першых баях, пакуты ў палоне, хто выпрабаваў горыч паразы і адступленні, але з трагічнага лета 1941 г. праклаў дарогу да Перамогі.
22 чэрвеня ў 12.00 каля капліцы палаца Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" традыцыйна далучыцца да Рэспубліканскай патрыятычнай акции "Хвіліна маўчання".
Прыняць удзел у хвіліне маўчання ў гэтую журботную дату можа кожны. У 12.00 трэба спыніцца на хвіліну і ўзгадаць тых, хто коштам сваёй жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу і пацярпеў ад дзеянняў фашыстаў.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: