Флаг РБ Герб РБ

28 жніўня Нясвіжскі замак запрашае на канцэрт пад адкрытым небам "Сонца сэрца майго"

28 жніўня Нясвіжскі замак запрашае на канцэрт пад адкрытым небам "Сонца сэрца майго"
28 жніўня 2026 года ў 20:00 на сцэне Цэнтральнага двара Палацавага ансамбля ў Нясвіжы адбудзецца канцэрт папулярнага беларускага артыста Андрэя Усанава і гурта "Спадчына" з праграмай "Сонца сэрца майго".
Андрэй Усанаў па праве лічыцца адной з яскравых зорак беларускай эстрады. З 2008 года ён быў салістам легендарнага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", дзе яго талент атрымаў высокую ацэнку такіх мэтраў, як Аляксандра Пахмутава, Ігар Лучанок, Іосіф Кабзон, Валянціна Талкунова і многіх іншых. У складзе знакамітага калектыву артыст даў сотні канцэртаў па ўсёй Беларусі і краінах СНД.
У 2012 годзе Андрэй стварыў уласны гурт – “Спадчына”, выбраўшы галоўным напрамкам творчасці выкананне лепшых песень беларускай эстрады ў сучасных аранжыроўках. Калектыў актыўна гастралюе па Беларусі, Расіі, Казахстане, Польшчы і краінах Балтыі.
У рэпертуары Андрэя Усанава – беларускія народныя песні, а таксама творы беларускіх, савецкіх і расійскіх кампазітараў. Яго ўнікальная, вядомая манера выканання неверагодна душэўна і пранікнёная.
Шчыры артыст, цёплая атмасфера, россып шлягераў і хітоў. Падарыце сабе і сваім блізкім выдатны настрой - правядзіце апошнія выхадныя гады ў кампаніі любімага артыста ў самым сэрцы Нясвіжскага замка, пад адкрытым небам, сярод гісторыі і натхнення.
Незабыўныя ўражанні, "залаты" рэпертуар і якасны гук чакаюць вас на гэтым канцэрце.

Білеты можна набыць ПА СПАСЫЛЦЫ, а таксама https://www.ticketpro.by/kupit-bilet/49035/