3 верасня ў Палацы Радзівілаў — традыцыйны восеньскі ГРАНД КІРМАШ!
Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца а 11-й гадзіне. Акрамя продажу вырабаў беларускіх рамеснікаў, гасцей свята чакаюць танцы, гульні, забавы, майстар-класы ў Цэнтральным двары.
У наведвальнікау палаца толькі ў гэты дзень з’явіцца магчымасць адправіцца на пошукі скарбаў, прыняўшы ўдзел у займальнай экскурсіі з элементамі тэатралізацыі "Па слядах апосталаў", і ўбачыць тое, што ў звычайныя дні ўбачыць нельга.
Кульмінацыяй свята стане дэфіле мадэляў у галаўных уборах з жывых кветак «На сучасны баль у Нясвіжскі палац», а таксама падвядзенне вынікаў фларыстычнага конкурсу «Кубак Нясвіжа 2022».
Увага! Набыць білеты можна будзе толькі ў дзень мерапрыемства.
КОШТ БІЛЕТАЎ:
6 руб. – на кірмаш у Цэнтральны двор (11.00 – 16.00).
19 руб. – адзіны білет на мерапрыемства (кірмаш + экскурсія «Па слядах апосталаў», 10.00 – 13.00).
12 руб. – адзіны білет для школьнікаў, студэнтаў, пенсіянераў, шматдзетных сем’яў (кірмаш + экскурсія «Па слядах апосталаў», 10.00 – 13.00).
3 верасня час наведвання музейнай экспазіцыі палаца 10.00 – 19.00 (уваход да 18.00).
Даведкі па тэл.: + 375 29 551-80-51, + 375 29 190-31-49.
Адміністрацыя музея-запаведніка пакідае за сабой права на змены ў праграме.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: