440 гадоў Нясвіжскаму замку — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

440 гадоў Нясвіжскаму замку

440 гадоў Нясвіжскаму замку

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае прыняць удзел у ІІ навуковай канферэнцыі «Нясвіжскі замак: падзеі, асобы, спадчына», прысвечанай 440-годдзю пачатку будаўніцтва мураванага замка.

Канферэнцыя пройдзе 19–20 кастрычніка 2023 г. у вочным фармаце (дапускаецца і завочная форма ўдзелу). Для абмеркавання акрэслена шырокае кола пытанняў: ад гісторыі абарончай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIII стст. да сучаснага музейнага патэнцыялу замкаў Беларусі. Праблематыка адкрыта да новых тэм і накірункаў. Па выніках мерапрыемства плануецца выданне зборніка матэрыялаў.

Падрабязнасці – у інфармацыйным лісце https://niasvizh.by/be/nauka-i-publikatsii/konferentsii/nyasvizhski_zamak_padzei_asoby_spadchyna/

З матэрыяламі І навуковай канферэнцыі «Нясвіжскі замак: падзеі, асобы, спадчына», якая адбылася ў верасні 2018 г., можна азнаёміцца тут https://niasvizh.by/be/nauka-i-publikatsii/izdaniya/

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: