Свята ўсіх матуль — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Свята ўсіх матуль

Свята ўсіх матуль

Дзень маці - міжнароднае свята. Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю, практычна ва ўсіх культурах спрадвеку шануецца маці. Аднак на дзяржаўным узроўні ў многіх краінах свята адзначаецца ў розныя поры года. У Беларусі Дзень маці адзначаюць штогод 14 кастрычніка. Гэта - самае пяшчотнае і трапяткое свята ў годзе. У гонар гэтай падзеі ў музеі-запаведніку будзе арганізавана дзіцячая інтэрактыўная зона. Мамы змогуць адпачыць у прыгожых інтэр'ерах пакуль іх дзеці будуць захоплены карысным і цікавым заняткам.
А ўвесь тыдзень - з 12 па 18 кастрычніка, - які аб'яўлены Тыднем маці, вы не толькі зможаце сказаць цёплыя словы дарагому чалавеку, але і дзякуючы свайму розуму, кемлівасці знойдзеце падарунак для мамы, наведаўшы Нясвіжскую ратушу і прыняўшы ўдзел у гульні «Падарунак для мамы».

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: