З Днём сям'і!
Сёння, калі ў нашай краіне адзначаецца Дзень сям'і, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" у рамках рэспубліканскай акцыі "Мая сям'я – мая краіна" прапануе шматдзетным сем'ям (пры прад'яўленні пасведчання шматдзетнай сям'і):
- бясплатнае наведванне аб'ектаў музея-запаведніка – Палацавага ансамбля, Ратушы, уключаючы часовую экспазіцыю Слуцкай брамы "Колер і святло";
- сямейны майстар-клас "Шчаслівыя разам" у Ратушы.
Жадаем кожнай сям'і шчасця і дабрабыту, гармоніі і цеплыні і чакаем у госці!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: