Час надзей і мараў
Для кожнага з нас Каляды і Новы год – час надзей і мараў, час адкрываць новыя гарызонты і здабыць новыя сілы.
Гэта — цяпло хатняга ачага і любоў блізкіх людзей. Мы чакаем свята з асаблівым трапятаннем, падводзячы вынікі адыходзячага года, успамінаючы дасягнутыя ў ім мэты, рэалізаваныя ідэі, планы і задумы, захаваўшы ў памяці яго смутак і радасці.
Няхай надыходзячы год будзе насычаны новымі планамі, натхненнем, творчымі ідэямі і новымі ўражаннямі!
Няхай спраўдзяцца вашы запаветныя мары, у доме будуць дастатак і росквіт, любоў і паразуменне!
Да сустрэчы ў музеі-запаведніку "Нясвіж"!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: