Скончыўся валанцёрскі лагер «Замкі Беларусі 2024» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Скончыўся валанцёрскі лагер «Замкі Беларусі 2024»

Скончыўся валанцёрскі лагер «Замкі Беларусі 2024»

У гэтым годзе ў Нясвіжы працавалі 30 валанцёраў з усёй Беларусі. Лагер адбыўся па ініцыятыве Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», РГА «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА і Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.

Школьнікі добраўпарадкоўвалі тэрыторыю палацава-паркавага ансамбля — працавалі на валах і ў двары замка.

Супрацоўнікі музея-запаведніка для ўдзельнікаў валанцёрскага лагера арганізавалі насычаную культурную праграму. Былі праведзены экскурсіі па палацава-паркавым ансамблі, гарадской ратушы і касцёлу.

На ўрачыстым закрыцці ўсім удзельнікам валанцёрскага лагера "Замкі Беларусі 2024" уручаны пасведчанні і каштоўныя падарункі.

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: