“Кубак Старога замка – 2025”

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае вучняў 8-9 класаў дзяржаўных устаноў адукацыі прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка – 2025”.
Вось ужо чатырнадцаты год нясвіжскі замак адчыняе свае дзверы перад таленавітай моладзю рэспублікі.
Упершыню інтэлектуальная гульня “Кубак Старога замка” прайшла ў 2012 г. у рамках акцыі “Нясвіж – культурная сталіца Беларусі”, і была прымеркавана да выставы ў сценах музея-запаведніка “Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600 – 1800 гг.”, тэмай гульні была выбрана Англія.
“Кубак Старога замка– 2013” уваходзіў у лік мерапрыемстваў, якія праводзіў музей-запаведнік сумесна з адзелам адукацыі Нясвіжскага раёна. На гэты раз тэмай гульні стала Вялікае Княства Літоўскае, а сама гульня прайшла на беларускай мове.
З 2014 г. “Кубак Старога замка” праводзяць выхаванцы клуба ЮНЕСКА “Кліо” з ліку навучэнцаў УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”. У 2014 г. гульня была прымеркавана да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны.
У 2015 г. тэмай інтэлектуальных баталій знаўцаў сталі “Помнікі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА”, у 2016 і 2019 гг. – “Беларусь”, у 2017 г. – “Мастацтва”, у 2018 г. – “Вядомыя беларусы”, а ў 2020-2024 гг. – “Помнікі архітэктуры і прыроды Нясвіжа”
З 2012 г., два разы запар “Кубак Старога замка” выйгравала каманда інтэлектуалаў ДУА “Нясвіжская гімназія”. У 2014 і 2015 гг. ва ўпартай барацьбе, галоўны прыз даставаўся камандзе “Ветразь” ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа”, у 2016 г. камандзе “Эрудыты” ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Гарадзея”, у 2017 г. камандзе “Самі з Вусамі” ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя Цішкі Гартнага” г. Копыля, у 2018 г., зноў, камандзе “Легас” ДУА “Нясвіжская гімназія”, у 2019 г. камандзе “Фенікс” ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа”, а ў 2020-2024 гг. гульня была праведзена паміж выхаванцамі клуба ЮНЕСКА “Кліо”; ці будзе новы пераможца ў гэтым годзе – пакажа час.
Інтэлектуальная гульня пройдзе на рускай мове; тэма гульні – “Помнікі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА”.
“Кубак Старога замка” будзе разыграны 17 сакавіка ў Тэатральнай зале палацавага ансамбля г. Нясвіжа.
Калі ў Вас з’явілася жаданне прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка – 2025”, то Вам неабходна азнаёміцца з інфармацыйным паведамленнем.
Інфармацыйнае паведамленне
да інтэлектуальнай гульні
“Кубак Старога замка – 2025”
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” сумесна з РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”, упраўленнем па адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама і УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” праводзіць інтэлектуальную гульню “Кубак Старога замка – 2025” сярод вучняў 8-9 класаў.
Тэма гульні: “Помнікі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА”.
Гульня складаецца з трох тэматычных тураў: інтэлект-буквар, 5Х5, крыжаванка.
Гульня распрацавана з мэтай папулярызацыі гісторыі і культуры.
Дата правядзення: 17 сакавіка 2025 г.
Месца правядзення: г. Нясвіж, Палацавы ансамбль, Тэатральная зала.
Пачатак гульні: 12.00.
Удзельнікі: вучні 8-9 класаў агульнаадукацыйных школ Рэспублікі Беларусь.
Склад каманды: 8 чалавек (6 асноўных гульцоў + 2 запасных).
Заяўку камандам, жадаючым прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка – 2025”, неабходна выслаць да 5 сакавіка 2025 г. на электронны адрас: vs@niasvizh.by
Увага: праезд, харчаванне і пражыванне іншагародніх удзельнікаў інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка – 2025” ажыццяўляецца за кошт камандзіруючага боку.
Узор заяўкі:
1. Назва вучэбнай установы.
2. Прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка каманды і кантактны тэлефон.
3. Назва каманды.
4. Спіс ігракоў (з указаннем класа і даты нараджэння).
Адказны за арганізацыю:
Вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці
Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч
Кантактны тэлефон: +375 1770 5 13 67 (рабочы),
+375 29 706 37 77 (мабільны).
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: