У рамках Года добраўпарадкавання-2025
У 2025 годзе, аб'яўленым у Рэспубліцы Беларусь Годам добраўпарадкавання, на тэрыторыі музея-запаведніка «Нясвіж» рэалізаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне знешняга аблічча і камфортнасці знаходжання наведвальнікаў.
У ходзе работ:
- высаджана больш за 2 000 дэкаратыўных раслін, уключаючы сурфініі, пеларгоніі, іпамеі, лаванду і хрызантэмы;
- абноўлена 0,5 га газоннага пакрыцця;
- праведзена эстэтычная рэканструкцыя трох аб'ектаў на тэрыторыі музея;
- адрамантаваны дзве кантэйнерныя пляцоўкі, абсталяваныя модулямі для паасобнага збору адходаў;
- дадаткова ўстаноўлены два кантэйнеры, уключаючы ёмістасці для паасобнага збору;
- размешчана пяць малых архітэктурных формаў - лаўкі, вулічныя ліхтары і арт-аб'ект «палаючае сэрца» ля Слуцкай брамы, які стаў новым сімвалам гасціннасці Нясвіжа.
Усе мерапрыемствы выкананы з улікам гісторыка-культурнага кантэксту і накіраваны на стварэнне гарманічнага, дагледжанага і экалагічна адказнага асяроддзя для жыхароў і гасцей горада.