Міжнародная акцыя “Ноч музеяў – 2021” у Нясвіжы. — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Міжнародная акцыя “Ноч музеяў – 2021” у Нясвіжы.

Баннер на сайт.jpg
  У суботу 22 мая музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае на вячэрнюю анімацыйную праграму “Па залах і эпохах”. Госці палаца ўбачаць найбольш велічныя залы: Камінную, Залатую, Гетманскую, Паляўнічую і “сустрэнуцца” з уладальнікамі Нясвіжа з розных гістарычных эпох. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка раскажа пра сваё падарожжа ў Святую зямлю, Пане Каханку павесяліць самымі неверагоднымі гісторыямі, Марыя Ружа Браніцкая раскрые некаторыя сакрэты княжацкай кухні. І гэта яшчэ не ўсё… Таксама вы зможаце прайсціся па замкавы валах, агледзець наваколле з бастыёнаў. На замкавым двары вас чакае вялікая забаўляльная праграма – фестываль “Радзівіліяда” з удзелам музыкантаў, рыцараў, рамеснікаў. У фінале – яскравае вогненна-піратэхнічнае шоу!!!

Пачатак праграмы ў 19.00.

Кошт квіткоў у экспазіцыю: для дарослых 15 рублёў, для школьнікаў і студэнтаў 7,5 рублёў.

Уваход на фестываль “Радзівіліяда” ў цэнтральны двор вольны.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: