Флаг РБ Герб РБ

“Культурная спадчына і гістарычная памяць”

27-28 лістапада 2025 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна была праведзена штогадовая Рэспубліканская канферэнцыя “Культурная спадчына і гістарычная памяць”. 

У яе рамках Дзенісенка Кацярына, малодшы навуковы супрацоўнік музея-запаведніка “Нясвіж”, прыняла ўдзел у працы з дакладам на тэму “Касцёл Звеставання Дзевы Марыі і дамініканскі манастыр у Клецку: гісторыя і сучвснасць”. Падчас абмеркавання разглядалася важнасць захавання культавых аб’ектаў для іх наступнага вывучэння.