МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА

Дэлегацыя Дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка «Востаў-град Свіяжск» (Рэспубліка Татарстан, Расійская Федэрацыя) на чале з дырэктарам Сілкіным Арцёмам Мікалаевічам з рабочым візітам наведала музей-запаведнік "Нясвіж".

У рамках дзеючага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж установамі адбудзецца круглы стол на тэму «Роля музеяў-запаведнікаў у захаванні культурнай і архітэктурнай спадчыны».

Таксама калегі з Рэспублікі Татарстан падчас візіту азнаёміліся з аб'ектамі і інфраструктурай музея-запаведніка "Нясвіж" і абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: