МУЗЕЙ-ЗАПАВЕДНІК «НЯСВІЖ» ЗАПРАШАЕ!

14 ліпеня ў Тэатральнай зале Нясвіжскага палаца, у выкананні вядомай беларускай піяністкі Таццяны Старчанкі, прагучаць творы Фрыдэрыка Шапэна!
Адкрые праграму ўсім вядомы, знакаміты паланэз ля бемоль мажор, які дзіўным чынам адпавядае ўрачыстай абстаноўцы тэатральнай залы. Паланэз, якім у мінулым адкрываліся ўрачыстыя вечары і балі.
Чароўныя вальсы будуць змяняцца мазуркамі, далікатныя накцюрны – прэлюдыямі, а скончыць праграму усімі любімае скерца N 2, сі бемоль мінор.
14 ліпеня. ТЭАТРАЛЬНАЯ ЗАЛА. НЯСВІЖ. "ШАПЭН У ЗАМКУ"
Квіток https://www.kvitki.by/eng/tickets/muzyka/shapen-u-zamku-436008/
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: