"У музей усёй сям'ёй" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

"У музей усёй сям'ёй"

 "У музей усёй сям'ёй"

З 14 да 21 кастрычніка музей-запаведнік "Нясвіж" ужо трэці раз праводзіць акцыю "У музей усёй сям'ёй". І на гэты раз для сямейнай аўдыторыі на працягу тыдня мы прапануем:

- для шматдзетных сем'яў наведванне пастаянных экспазіцый на бясплатнай аснове пры прад'яўленні пасведчання мнагадзетнай сям’і.

Дарагія бацькі, 14  кастрычніка прыходзьце ў музей УСЁЙ СЯМ’ЁЙ і атрымайце зніжку ў памеры 50% на ўваходны білет для дарослых членаў сям'і для наведвання пастаянных экспазіцый аб'ектаў музея-запаведніка.

Таксама 14  кастрычніка мы падрыхтавалі для вас:

- фотазону ў Тэатральнай зале Палацавага ансамбля;

- сямейныя майстар-класы ў Ратушы.

Чакаем вас!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: