«Чараўніцтва ў чатыры рукі»
Праграма «Чараўніцтва ў чатыры рукі», якую прадставяць вядомыя беларускія піяністкі Таццяна Старчанка і Марына Рамейка,– гэта канцэрт, у якім музыкі выконваюць творы, напісаныя для аднаго раяля ў чатыры рукі.
Жанр фартэпіяннага ансамбля, які ўзнік у пачатку 18 стагоддзя, цяпер не самы папулярны. Аднак, калі на сцэне сустракаюцца аднадумцы, музыкі, якія разумеюць адзін аднаго без слоў, нараджаецца асаблівая атмасфера, дзякуючы гукаў выдатнай музыкі і талентам выканаўцаў.
Пяшчота і смутак фантазіі Ф. Шуберта, лірыка Э. Грыга, здзівяць і скораць тых, хто ўпершыню пачуе фартэпіянны ансамбль, і даставяць сапраўднае задавальненне знатакам і аматарам музыкі.
Квіткі https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/charanctva--chatyry-ruk-430581/
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: