Часовая экспазіцыя “2 Фарба 2”

З 24 студзеня па 16 сакавіка 2025 г. у выставачнай зале аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” дзейнічае часовая экспазіцыя “2 Фарба 2” твораў сучасных мастакоў Наталлі Разуменка і Алены Карповіч. Уваход вольны.
На выставе прадстаўлены работы ў акварэльным і алейным жывапісе. Ідэя, якая злучыла аўтараў у праекце, ляжыць у аснове мастацтва - назіральнасць, энергія стварэння, водгук на прыгажосць навакольнага свету. Мастакі выкарыстоўваюць розныя інструменты, выяўленчыя сродкі для стварэння карцін, абапіраючыся на сваё светаадчуванне і вопыт, ствараюць новую рэальнасць.
У работах заўжды ёсць месца для эксперыменту, магчымасць сказаць сваё творчае слова. Традыцыйныя жанры – пейзаж, нацюрморт, партрэт набываюць новае гучанне, бо ў цэнтры ўвагі заўсёды чалавек і пейзаж, не толькі прыгожы від прыроды, але і выбар, перавага аўтара, ён становіцца партрэтам месца, моманту, расказам у фарбах, дыялогам з гледачом.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: