"Рэгенерацыя гістарычнай часткі г. Нясвіж" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

"Рэгенерацыя гістарычнай часткі г. Нясвіж"

"Рэгенерацыя гістарычнай часткі г. Нясвіж"

20 снежня 2024 года ў нясвіжскай Ратушы адбылося адкрыццё выставы "Рэгенерацыя гістарычнай часткі г. Нясвіж".

Выставачны праект прысвечаны стварэнню эфектыўнага асяроддзя ў гарадах Беларусі і праекту рэгенерацыі гістарычнай часткі Нясвіжа, прадстаўленаму студэнтамі архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта - архітэктурным кам'юніці "Маштаб".

Нясвіж - адзін з найбольш значных гістарычных гарадоў Беларусі, які ўключае помнікі сусветнага значэння: Нясвіжскі палац, касцёлы, манастыры і старажытная ратуша.

Праект рэгенерацыі ставіць за мэту зрабіць Нясвіж цэнтрам турызму: знайсці баланс паміж захаваннем культурнай спадчыны і развіццём сучаснай турыстычнай інфраструктуры, напоўніць аб'екты актуальнымі, прывабнымі для жыхароў і гасцей функцыямі, стварыць эфектыўнае гарадское асяроддзе, сфарміраванае архітэктурай будынкаў і збудаванняў, ландшафтнай архітэктурай і светлавым дызайнам, а таксама аб'ектамі выяўленчага мастацтва.

Уваход па білетах на пастаянную экспазіцыю Нясвіжскай Ратушы.

Даты правядзення: 20 снежня 2024 г. - 20 лютага 2025 г.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: