Спектакль"Дагары нагамі"

Рыхтуй сані летам, а летнія выхадныя плануй ўжо зараз!
Напярэдадні першага дня лета, 31 мая 2025 года, ў Тэатральнай зале Палацавага ансамбля звычайны свет перавернецца дагары нагамі на дзіцячым спектаклі. Гледачы і ўсе героі атрымаюць магчымасць зірнуць на саміх сябе з боку, на свае ўчынкі і праказы і даведацца, дзе знаходзяцца тармашкі і як іх знайсці, разгадаць рэцэпт ператварэння матылькоў у бабуль.
Спектакль"Дагары нагамі" па п'есе Ксеніі Драгунскай, як і ўсе яе творы, працяты шчырасцю, любоўю, рамантыкай, дабрынёй і гумарам. "Дагары нагамі" – жыццё вачыма дзяцей, само дзяцінства, дзе галоўнае чараўніцтва — чалавечая любоў.
Спектакль ідзе на рускай мове.
Працягласць спектакля 50 хвілін.
Пачатак мерапрыемства — у 14:00.
КУПІЦЬ КВІТКІ
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: