З Новым годам!
Хутка ў кожным доме запаляцца агеньчыкі елак, загучаць добрыя пажаданні, а паветра напоўніцца водарам мандарынаў, свежага снегу і надзеі. У гэтую чароўную пару хочацца сказаць вам вялікі дзякуй-за давер, за цікавасць да нашай гісторыі, за кожны візіт, кожнае слова падзякі ў адрас нашых супрацоўнікаў.
2025 год стаў для нас часам сустрэч, адкрыццяў, сумесных праектаў і шчырага дыялогу. Дзякуючы вам - культурная спадчына жыве, дыхае, натхняе і аб'ядноўвае.
Хай у новым годзе побач заўсёды будуць верныя людзі і яркія падзеі. Няхай вашы мары знаходзяць дарогу да рэальнасці, а дом будзе напоўнены цяплом і шчасцем.
Мы будзем чакаць вас у Нясвіжы — сярод старадаўніх залаў і снежных алей парку.
Шчасця і міру ў 2026 годзе кожнаму з вас і тым, хто вам дарагі.
Ваш музей-запаведнік "Нясвіж"