Яркі момант адыходзячага года
У адыходзячым годзе культура падарыла нам мноства яркіх момантаў — і адзін з самых цёплых і значных — гэта сумесны праект газеты «Культура» і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж»: «Нясвіжскі замак: культурна-турыстычны алфавіт»! У апошнім нумары газеты «Культура» падведзены вынікі года, і сярод галоўных культурных падзей — наш сумесны шлях скрозь літары алфавіту, гісторыю і атмасферу аднаго з самых натхняльных месцаў Беларусі.
Дзякуй усім, хто з намі чытаў, пазнаваў і ўлюбляўся ў Нясвіж зноўку! Акунуцца ва ўсе 10 выпускаў "Культурна-турыстычнага алфавіту" можна тут: : https://kultura-info.by/filter/projects::kulturnaturistalphavit/
Няхай Новы год прынясе яшчэ больш такіх праектаў — дзе культура, гісторыя і сучаснасць ідуць рука аб руку.