Адкрыццё выставы

15 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны» ў дзяржаўнай установе культуры «Нясвіжская цэнтральная бібліятэка імя Паўла Пранузы». У мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурор Нясвіжскага раёна Галубовіч В.І. і навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа. Для прысутных была праведзена экскурсія.
Выставачны праект, распрацаваны супрацоўнікамі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», пазнаёміць наведвальнікаў з трагічнымі старонкамі акупацыі Нясвіжчыны ў 1941-1944 гг. Прадстаўлены архіўныя фотаматэрыялы і тэкставая інфармацыя, якія раскрываюць змест тэмы пра генацыд беларускага народа ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі.
Уваход вольны.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: