«Нясвіж - здабытак сусветнай культуры»
У рамках заключанага пагаднення аб супрацоўніцтве з Дзяржаўным гісторыка-мастацкім палацава-паркавым музеем – запаведнікам «Гатчына» з 5 верасня па 5 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Гатчынскага палаца дзейнічае фотавыстава «Нясвіж - здабытак сусветнай культуры».
Выставачны праект пазнаёміць наведвальнікаў з дзейнасцю музея-запаведніка "Нясвіж" як з унікальным нацыянальным помнікам культуры Беларусі.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: