Акцыя «Навагоднія сюрпрызы» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Акцыя «Навагоднія сюрпрызы»

Акцыя «Навагоднія сюрпрызы»

Адкрыйце для сябе магію навагодніх цудаў у музеі-запаведніку «Нясвіж»!

У рамках акцыі Навагоднія сюрпрызы» вас чакаюць: майстар-класы па стварэнні навагодніх упрыгожванняў, чароўныя фотазоны і, вядома ж, сустрэчы з гістарычнымі персанажамі.

У першыя дні 2025 года ў Тэатральнай зале Палацавага ансамбля для вас:

– з 1 па 4 студзеня — Дзіцячая творчая пляцоўка "Навагодняя майстэрня", фота ў гістарычных касцюмах, а таксама работа двух навагодніх фотазон у Тэатральнай зале і ў зале «Архіў і бібліятэка»;

З 2 па 4 студзеня – у рамках культурнага мерапрыемства "Новы год у палацы" пад гукі навагодніх мелодый, напоўненых магіяй і чараўніцтвам, вы зможаце перанесціся ў свет зімовых цудаў!;

5 студзеня ў 15.00 і 17.00 — канцэртныя праграмы «Калядны джаз»;

 6 студзеня ў 13.00 і 15.00 – «Падарунак для зорачкі» — дзіцячы спектакль пра Новы год, дабро і шчасце, пра ўзаемаадносіны і каханне.

 Зарадзіцеся святочным настроем разам з намі!


Атрымаць інфармацыю можна ў інфармацыйна-касавым цэнтры па тэлефонах:

+375 (17) 702-06-02,

+375 29 551 80 51 МТС,

+375 29 569 29 59 МТС,

+375 29 190 31 82 А1,

+375 29 190 31 49 А1. 


Звяртаем увагу, што ў перыяд з 2 па 4 студзеня работа Палацавага ансамбля будзе прадоўжана да 19.00.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: