Да Дня пажылых людзей — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Да Дня пажылых людзей

Да Дня пажылых людзей

Кожны год у першы дзень кастрычніка мы ўшаноўваем тых, у каго за спіной доўгі жыццёвы шлях, вопыт, мудрасць і цярпенне. Хай гэты шаноўны ўзрост суправаджаецца камфортам і павагай, а «восень жыцця» будзе ўтульнай і цёплай. Няхай вас заўсёды сагравае клопат, увага і любоў блізкіх людзей!

 

У гонар Дня пажылых людзей у музеі-запаведніку «Нясвіж»:

 

- 28 верасня ў 12.00 у Тэатральнай зале Палаца пройдзе культурнае мерапрыемства «Прыгажосць і ўзрост»;

 

– 1 кастрычніка — бясплатны ўваход у палацавы ансамбль і ратушу для асоб, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (пры прад'яўленні пенсійнага пасведчання).

 

Нагадваем, што з 1 кастрычніка музей працуе па зімовым раскладзе: з 9.00 да 18.00, каса – да 17.00.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: