«Нясвіж на кончыках пальцаў: Архітэктурная спадчына Мінскай вобласці» - у сюжэце Першага інфармацыйнага тэлеканала:
Гэта не проста экспазіцыя -гэта магчымасць адчуць гісторыю, архітэктуру і прыгажосць нашага краю. Усё, што вы бачыце на малюнках - можна пакратаць! Выстава створана пераможцамі конкурсу тактыльных работ і прызначана перш за ўсё для людзей з праблемамі зроку, але будзе цікавая і карысная ўсім наведвальнікам.
Мы працягваем рабіць наш музей даступным для кожнага - бо культура павінна быць без бар'ераў! Больш падрабязна аб праекце - у сюжэце Першага інфармацыйнага тэлеканала: