Флаг РБ Герб РБ

У гонар Дня пажылых людзей

У гонар Дня пажылых людзей

Кожны год у першы дзень кастрычніка мы ўшаноўваем тых, у каго за спіной доўгі жыццёвы шлях, вопыт, мудрасць і цярпенне. Хай гэты шаноўны ўзрост суправаджаецца камфортам і павагай, а «восень жыцця» будзе ўтульнай і цёплай. Няхай вас заўсёды сагравае клопат, увага і любоў блізкіх людзей!

У гонар Дня пажылых людзей у музеі-запаведніку «Нясвіж»:

 - 27 верасня ў 12.00 у Тэатральнай зале Палаца пройдзе культурнае мерапрыемства «Прыгажосць і ўзрост»;

 - 1 кастрычніка – бясплатны ўваход у палацавы ансамбль і ратушу для асоб, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (пры прад'яўленні пенсійнага пасведчання).