Флаг РБ Герб РБ

Вызначаны пераможцы конкурсу фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа”

Вызначыліся пераможцы конкурсу фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа”, арганізатарамі якога выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”.

Старавойтаў Андрэй Анатольевіч, Побаль Валерыя Вячаславаўна – пераможцы ў намінацыі “Панарама”.

Грыцкевіч-Залатар Любоў Анатольеўна, Кліменка Дарына Яўгеньеўна – пераможцы ў намінацыі “Пейзаж”.

Барадуліна Людміла Аляксандраўна, Скрыба Крысціна Васільеўна – пераможцы ў намінацыі “Эцюд”.

У гэтым годзе было пададзена больш 60 заявак на ўдзел у фотаконкурсе, што стала своеасаблівым рэкордам. Усе пераможцы конкурсу фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа” былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі і экскурсіяй па палацавым ансамблі.