«Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Татарстан» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

«Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Татарстан»

«Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Татарстан»

У Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» пачынае працу выставачны праект «Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Татарстан». Праект прымеркаваны да 20-годдзя ўключэння Нясвіжскага замка і 25-годдзя ўключэння Казанскага Крамля ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Праект знаёміць наведвальнікаў з чатырма аб'ектамі ЮНЕСКА на тэрыторыі Рэспублікі Татарстан: гісторыка-архітэктурны комплекс Казанскага Крамля, Балгарскі гісторыка-археалагічны комплекс, Успенскі сабор і манастыр вострава-града Свіяжска і астранамічныя абсерваторыі Казанскага Федэральнага ўніверсітэта.

Праект арганізаваны ў рамках супрацоўніцтва паміж музеямі-запаведнікамі “Нясвіж” і “Казанскі Крэмль”.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: