"Адважнае падарожжа Мікалая Хрыстафора Сіроткі"

У дні школьных канікул 24 і 25 сакавіка ў Нясвіжскім замку праводзілася экскурсія з элементамі тэатралізацыі і квэста «Адважнае падарожжа Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі».
Усе дзіцячыя групы, якія замовілі экскурсію па музейнай экспазіцыі Нясвіжскага замка, змаглі ажыццявіць незабыўнае падарожжа ў мінулае, даведацца шмат новага і займальнага пра перэгрынацыі Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі ў Святую Зямлю, і асабіста пазнаёміцца з першым нясвіжскім ардынатам і яго акружэннем.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: