"Ратуш да аздаблення мескай збудаваць" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

"Ратуш да аздаблення мескай збудаваць"

"Ратуш да аздаблення мескай збудаваць"

Сёння, 21 сакавіка, супрацоўнікі музея-запаведніка "Нясвіж" прынялі ўдзел у круглым стале "Ратуш да аздаблення мескай збудаваць" у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Мерапрыемства прысвечана 250-годдзю Віцебскай ратушы (1775).

У пасяджэнні ўдзельнічалі і выступалі з дакладамі даследчыкі, музейныя і архіўныя работнікі Віцебска, супрацоўнікі музеяў Магілёва, Шклова, Мінска і Нясвіжа.

Падчас мерапрыемства можна было пазнаёміцца ​​з экспазіцыяй, на якой прадстаўлены стэнды з інфармацыяй аб сямі ратушах Беларусі, жывапісныя і графічныя работы віцебскіх мастакоў з выявай Ратушы, а таксама макеты гэтага будынка.

Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй па экспазіцыі ратушы з выхадам на аглядную пляцоўку.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: