“Чараўніцтва лялек: ад мінулага да будучыні” з фондаў музея-запаведніка “Нясвіж”

З 7 мая 2025 г. у зале кафэ “Батлейка” дзейнічае выстава “Чараўніцтва лялек: ад мінулага да будучыні” з фондаў музея-запаведніка “Нясвіж”.
Лялька налічвае шматвяковую гісторыю: суправаджае перыяд дзяцінства, удзельнічае ў рытуалах і абрадах, адыгрывае значную ролю ў казках і легендах. Акрамя культурна-гістарычнага аспекта, лялькі фармуюць прадстаўленне дзіцяці аб соцыуме, вучаць узаемадзеянню з другімі людзьмі.
На выставе прадстаўлены лялькі і цацкі XX стагоддзя. Нашы наведвальнікі могуць пазнаёміцца з асаблівасцямі культуры розных народаў дзякуючы лялькам у нацыянальных касцюмах.
г. Нясвіж, вул. Савецкая, 3.
Час працы з 9:00 – 18:00 (без выхадных).
Уваход свабодны.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: