«Саюз Беларусі і Расіі: Гісторыя даўжынёю ў стагоддзі»
У сувязі з гэтай падзеяй на базе аддзела экскурсійнай, культурнай і навуковай дзейнасці «Палацавы ансамбль» Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» прайшоў музейна-педагагічны занятак. Вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці, Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч, правёў занятак пад назвай «Саюз Беларусі і Расіі: Гісторыя даўжынёю ў стагоддзі».
Удзельнікамі мерапрыемства сталі больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак з 5-х класаў ДУА «Нясвіжская гімназія». Яны пагрузіліся ў багатую гісторыю і культуру двух брацкіх народаў, даведаліся пра значэнне адзінства і супрацоўніцтва, а таксама пра тое, як гэтыя сувязі фармаваліся на працягу стагоддзяў.