Летні джазавы фестываль «Джаз у горадзе Н»

Летні джазавы фестываль «Джаз у горадзе Н» традыцыйна пройдзе пад адкрытым небам у самым сэрцы Нясвіжскага замка!
4 ліпеня будзе прэзентавана першая праграма «Гукі джаза». Усе жадаючыя наведаць канцэрт змогуць атрымаць асалоду ад вячэрняй рамантычнай атмасферай загадкавага замка, пачуць чароўныя гукі лёгкай і прыемнай, расслабляльнай сентыментальнай музыкі, яркія і дынамічныя джазавыя кампазіцыі, папулярныя песні.
5 ліпеня публіка пачуе канцэртную праграму «Сінатра-110», прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння легендарнага амерыканскага спевака, кінаакцёра, лаўрэата кінапрэміі «Оскар», адзінаццаціразовага лаўрэата музычнай прэміі «Грэмі» – Фрэнка Сінатры. У выкананні салістаў аркестра прагучаць вядомыя песні з рэпертуару выдатнага спевака: «MyWay», «BlueMoon», «NewYork, NewYork», «MoonRiver»,«StrangersintheNight» і іншыя.
Гэта будуць сапраўды незабыўныя дзіўныя вечары для аматараў сапраўднага Джаза!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: