«Памяць і інавацыі. Гісторыя Вялікай Перамогі ў сучасных мультымедыя»

14 сакавіка 2025 года музей-запаведнік «Нясвіж» прыняў удзел у міжнародным форуме «Памяць і інавацыі. Гісторыя Вялікай Перамогі ў сучасных мультымедыя», які адбыўся ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства аб'яднала музейшчыкаў і экспертаў у галіне мультымедыя і тэхналогій. У рамках секцыі «Інавацыйныя праекты па патрыятычным выхаванні моладзі» музей-запаведнік «Нясвіж» прадставіў свой даклад, у якім акцэнтаваў увагу на важнасці ўкаранення інтэрактыўных элементаў у музейную прастору. Бо менавіта ў гэтым заключаецца сапраўднае прызначэнне музеяў – перадаваць веды і эмоцыі такім чынам, каб яны жылі ў сэрцах і розумах будучых пакаленняў. Такі падыход садзейнічае фарміраванню пазітыўнага стаўлення дзяцей і дарослых да вывучэння гісторыі, а таксама павышае іх агульную цікавасць да гісторыі і культуры горада, музея і краіны ў цэлым.
Міжнародны форум «Памяць і інавацыі. Гісторыя Вялікай Перамогі ў сучасных мультымедыя» стаў важным крокам на шляху да стварэння новага падыходу па захаванні гістарычнай спадчыны, які будзе спалучаць у сабе павагу да традыцый і імкненне да інавацый.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: