У краме "Крэдэнс" у палацавым ансамблі Нясвіжа-у продажы Культавыя будзільнікі "Луч"
Гэты знакавы ўзор беларускай прамысловасці - не проста функцыянальны прадмет, а сімвал утульнасці, надзейнасці і настальгічнай эстэтыкі савецкай эпохі. Будзільнік ""Луч" стане цёплым напамінам пра дом і часткай паўсядзённага рытуалу для знаўцаў класікі і айчыннага дызайну.
Крама "Крэдэнс" працуе штодня з 10:00 да 19:00.
Запрашаем гасцей музея-запаведніка набыць памятны сувенір, які спалучае ў сабе гісторыю, якасць і характэрную беларускую ідэнтычнасць.