Новая паслуга ў музеі – «Праменад па бастыёнах»!
Дарагія сябры!
Мы рады паведаміць пра захапляльную навінку!
Новая паслуга ў музеі – «Праменад па бастыёнах»!
«Праменад па бастыёнах» – гэта выдатны шанц атрымаць асалоду ад цудоўных відаў на маляўнічыя паркі, водную роўнядзь сажалак з вышыні замкавых валоў. Вы зможаце прагуляцца па курціне і бастыёнах, дакрануцца да таямніц фартыфікацыі Нясвіжскага замка, а фіналам стане выхад праз Інтымны дворык – камерную прастору, дзе нават паветра спрыяе стварэнню прыгожых кадраў. Абавязкова бярыце тэлефон/камеру – дворык чакае вашых фота!
Прыходзьце! Гэта не проста шпацыр. Гэтае спатканне з замкам.
Дзяліцеся сваімі ўражаннямі ў каментарыях і не забывайце адзначаць нас на фота! Мы чакаем вас!
Прагулка даступная з 11.00 да 18.00.
Білеты можна набыць у касах музея-запаведніка (да 17:15).