Флаг РБ Герб РБ

Джаз у горадзе Н

Джаз у горадзе Н

26 чэрвеня

“ДЖАЗАВАЯ ПЯТНІЦА” – канцэрт, які нельга прапусціць!

Адна з самых яркіх музычных падзей гэтага лета зноў у Нясвіжы! Ужо чацвёрты раз у двары легендарнага палацавага ансамбля пройдзе летні фестываль “Джаз у горадзе Н” – унікальнае спалучэнне жывога гуку, гісторыі і рамантыкі.

Гасцей чакае праграма “ДЖАЗАВАЯ ПЯТНІЦА” – вечар пад адкрытым небам, напоўнены магіяй музыкі і атмасферай загадкавага Нясвіжскага замка.

На сцэне – Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М. Я. Фінберга пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка-галоўнага дырыжора Максіма РАСОХІ, а таксама таленавітыя салісты:

Ксенія АМЕЛЬЧАНКА (вакал)

Ігар ЛЮТЫ (саксафон-альт)

Раман ШЫМАНЕЦ (саксафон-тэнар)

Аляксандр ЦУЛЫГІН (труба)

У гэты вечар прагучаць творы Дж. Гершвіна, Р. Паўлса, Л. Прыма, І. Берліна, К. Джонса, Г. Гудвіна і іншых прызнаных майстроў джаза.

Дата: 26 чэрвеня

Час: 20.00

Месца: Цэнтральны двор Палацавага ансамбля

Білеты СПАСЫЛКА

Адчуйце энергію жывога аркестра, атрымайце асалоду ад атмасферы летняга свята і гучання сапраўднага джаза пад небам Нясвіжа!


27 чэрвеня

Запрашаем аматараў на ўнікальную падзею гэтага лета – канцэрт “ТРУБА Ў ДЖАЗЕ”!

У гэты вечар пад адкрытым небам вы зможаце атрымаць асалоду ад чароўных гукаў трубы, цудоўнага выканання выдатных джазавых твораў таленавітымі салістамі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга.

У праграме – лепшыя джазавыя кампазіцыі, сярод якіх “Цукровы блюз”, “Вочы чорныя”, “Твая ўсмешка”, фантазія на тэму “Я табун сцерагу”, “Сэнт-луіс блюз”, “1001 такт у рытме джаза” і многія іншыя.

Салісты вечара:

Ксенія АМЕЛЬЧАНКА (вакал)

Ігар ЛЮТЫ (саксафон-альт)

Раман ШЫМАНЕЦ (саксафон-тэнар)

Аляксандр ЦУЛЫГІН (труба)

Аўтар праекта, мастацкі кіраўнік-галоўны дырыжор – Максім РАССОХА.

Дата: 27 чэрвеня

Час: 20.00

Месца: Цэнтральны двор Палацавага ансамбля

Не прапусціце магчымасць пагрузіцца ў атмасферу джазавага чараўніцтва ў адной з самых прыгожых мясцін Беларусі!

Білеты СПАСЫЛКА