«Джаз у горадзе Н»
Адной з самых яркіх і цікавых музычных падзей у культурным жыцці Беларусі з'яўляецца новы творчы праект – летні джазавы фестываль «Джаз у горадзе Н», які ў другі раз пройдзе ў самым гістарычным месцы нашай краіны, у горадзе Нясвіж у двары замка Радзівілаў пад адкрытым небам.
На працягу двух летніх вечароў на адкрытым паветры 5-6 ліпеня 2024 года Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга і салісты аркестра будуць радаваць усіх аматараў і прыхільнікаў эстраднай музыкі лепшымі і папулярнымі сусветнымі джазавымі кампазіцыямі.
6 ліпеня публіка пачуе канцэртную праграму "Джаз на ўсе часы". Прагучаць вядомыя кампазіцыі, якія сталі ўжо класікай джаза, з рэпертуару легендарных музыкантаў - Г. Мілера, Д. Элінгтана, Л. Армстранга, Д. Гілеспі, Ф. Сінатры і многіх іншых.
Аўтар праекта, вядучы канцэртаў, мастацкі кіраўнік-галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я. Фінберга – Максім Расоха.
Гэта будуць сапраўды незабыўныя, дзіўныя вечары для аматараў сапраўднага джаза!
Білеты https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/dzhaz-i-bljuz/dzhaz-v-gorode-n-91482/Падзяліцца ў сацыяльных сетках: