Годная праца - гэта бяспечная праца!
Пачынаючы з 2003 года, 28 красавіка Міжнародная арганізацыя працы праводзіць Сусветны дзень аховы працы, акцэнтуючы ўвагу на мерах па прадухіленні аварый і траўматызму на працоўным месцы.
2026 пройдзе пад дэвізам «Спрыяльнае псіхасацыяльнае працоўнае асяроддзе: шлях да росквіту працаўнікоў і моцнай арганізацыі», факусуючыся на ментальным здароўі і эмацыйным камфорце супрацоўнікаў.
Псіхасацыяльныя фактары - нагрузка, рэжым працы, яснасць роляў, падтрымка і справядлівасць - аказваюць істотны ўплыў на бяспеку і здароўе супрацоўнікаў.
Важна памятаць: годная праца - гэта бяспечная праца!