Фестываль камернай музыкі «ДАЎНІНА i СУЧАСНАСЦЬ»
Вядомая беларуская піяністка Таццяна Старчанка і ансамбль салістаў запрашаюць на фестываль камернай музыкі «ДАЎНІНА i СУЧАСНАСЦЬ», які пройдзе ў Тэатральнай зале Палацавага ансамбля ў Нясвіжы 24 — 25 жніўня.
Так, 24 жніўня ў 14 гадзін гледачы запрашаюцца на канцэртную праграму ў выкананні “Класік-джаз трыа" пад назвай "Новая класіка"!
Любімыя класічныя творы будуць прадстаўлены ў эстрадна-джазавым чытанні вядомага ансамбля.
Такі жанр заўсёды карыстаецца вялікім поспехам у слухачоў, бо артысты ўяўляюць погляд з нашага, 21 стагоддзя, на музыку Й.С. Баха, В.А. Моцарта, Ф. Шапэна, П. Чайкоўскага, Х. Віла-Лобаса, А. П'яцолы.
Вострыя рытмы, арыгінальныя аранжыроўкі, дасціпныя і нечаканыя павароты ў звыклых мелодыях-усё гэта робіць гэтую праграму асаблівай і прывабнай для самых розных слухачоў!
Квіткі: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/novaja-klaska-436917/
24 жніўня ў 17 гадзін пачнецца канцэрт "Скарбы Нясвіжа" салістаў Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь — Таццяны Гаўрылавай (сапрана) і Юрыя Гарадзецкага (тэнар).
Артысты, якія валодаюць выдатнымі галасамі, выконваюць усе вядучыя партыі з рэпертуару Вялікага тэатра, - у многіх спектаклях гэты творчы дуэт працуе разам!
У рамках фестывалю "Даўніна i сучаснасць" слухачам будзе прадстаўлена праграма, дзе прагучыць музыка Й.С.Баха, Ф. Шуберта, С. Манюшкі, любімыя арыі і дуэты з опер Г. Даніцэці, Г. Радзівіла, Ш. Гуно, В. Беліні, французскія, італьянскія і беларускія песні.
Прадстаўляе праграму і выконвае партыю фартэпіяна Таццяна Старчанка.
Квіткі: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/skarby-njasvzha-436921/
Праграма" Ноч ля замка " — сапраўдная жамчужына фестывалю! Пачатак канцэрта ў 21-00, але прыём гасцей пачынаецца ў 20-15.
На ўваходзе ў залы Палаца нашым слухачам будзе прапанаваны бакал шампанскага, і з першых крокаў іх сустрэне струнны квартэт, чыё гучанне падкрэсліць ўрачыстасць моманту. Да тэатральнай залы музыка нязменна будзе суправаджаць гасцей і ствараць асаблівы настрой: чароўны і па-сапраўднаму святочны.
У праграме канцэрта прагучыць старадаўняя і сучасная музыка. Выдатныя галасы салістаў Вялікага тэатра Беларусі-заслужанай артысткі Беларусі Аксаны Волкавай, Таццяны Гаўрылавай і Юрыя Гарадзецкага — і лепшыя музыканты нашай краіны падораць слухачам сапраўднае чараўніцтва!
Квіткі: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/noch-u-zamku-436922/
Заключным, урачыстым акордам фестывалю стане канцэрт" Даўніна i сучаснасць", які нечнецца ў 14 гадзін 25 жніўня.
Увазе гледачоў будзе прапанавана музыка А.Вівальдзі і Д. Шастаковіча, Й.С.Баха і Г. Гарэлавай, Я. Голанда і М. Рыхтэра, А. Літвіноўскага , І. Шварца і М. Наймана.
Сапраўднае свята старадаўняй і сучаснай музыкі ў гістарычных сценах Нясвіжскага замка - гэта тое, чым можна ганарыцца і верыць, што традыцыя фестываляў камернай музыкі, прыдуманая Таццянай Старчанка, — піяністкай і мастацкім кіраўніком фестывалю — будзе працягвацца!
Квіткі: https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/danna--suchasnasc-436923/
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: